У ліпені 1995 г. была праведзена першая этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.А. Лобач).
Геаграфія экспедыцыі
Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна: г.п. Асвея, вв. Абрамава, Буды, Вышнарова, Вял. Сяло, Каменка, Канчаны, Кісялі, Маскаленкі, Муквяціца, П.Чапаеўскі, Рагелева, Свяціца, Селішча, Сенькава, Стралкі, Урагава, Шалькоўшчына.
Прадметная поле даследаванняў і вынікі
Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі Верхнядзвіншчыны (Святая гара і крыніца ля в. Стралкі, Святое возера ля в. Селішча, Дароціна гара ля в. Канчаны), звесткі пра народную медыцыну, знахарскія практыкі і традыцыйную матэрыяльную культуру раёна.