У ліпені 1995 г. была праведзена першая этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.А. Лобач).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна: г.п. Асвея, вв. Абрамава, Буды, Вышнарова, Вял. Сяло, Каменка, Канчаны, Кісялі, Маскаленкі, Муквяціца, П.Чапаеўскі, Рагелева, Свяціца, Селішча, Сенькава, Стралкі, Урагава, Шалькоўшчына.

1995 экспедыцыя ў Асвею

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі Верхнядзвіншчыны (Святая гара і крыніца ля в. Стралкі, Святое возера ля в. Селішча, Дароціна гара ля в. Канчаны), звесткі пра народную медыцыну, знахарскія практыкі і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна.

1995 экспедыцыя ў Асвею

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie