У ліпені 1996 г. была праведзена комплексная археолага-этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.А. Лобач).
Геаграфія экспедыцыі
Палявымі этнаграфічнымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты:
вв. Бачэйкава, Далосцы, Двор Нізгалава, Жалезкі, Жарнасекава, Заручаўе, Клешчына, Ліцьвякі, Навасёлкі, Папкі, Паўзер’е, Прыгожая, Сасняны, Сенькаўшчына, Сокарава, Чурылава, Шышова Бешанковіцкага р-на; Багданава, Грыцькоўка, Дзямідавічы, Забелье, Іванск, Касмыры, Красьніца, Мядзьведск, Падрэзы, Промыслы, Пунькі, Сялец, Таўпенцы, Шыпулі Чашніцкага р-на; Баброва, Высокая Гара, Дзятлава, Падгарэлае, Слабодка Лепельскага р-на.
Археалагічныя даследаванні (кіраўнік Г.М. Семянчук) праводзіліся на месцы палаца Цеханавецкіх (Бачэйкава) і на курганных пахаваннях ХІ ст. ля в. Жарнасекава.
Прадметная поле даследаванняў і вынікі
Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (археалагічныя помнікі і легенды пра Вайну 1812 г.), звесткі пра народную медыцыну, інсрументальнае мастацтва, знахарскія практыкі і традыцыйную матэрыяльную культуру раёна.