У ліпені 1998 г. на тэрыторыі Расонскага р-на сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ была праведзена стацыянарная археалагічна-этнаграфічная экспедыцыя (кіраўнік У.А. Лобач).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв.  Азёрная (Папова Лука), Бухава, Грышына, Дубовікі, Дудкі, Забор’е, Локці, Мамолі, Межычосьце, Мурагі, Ніўе, Ножніцы, Паддуб’е, Перавоз, Старына, Хоцькава, Шалубова, Шнітаўка, Шылава, Шэрэтава.

1998 вёска Забор’е

1998 экспедыцыя на тэрыторыі Расонскага р-на

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (культавая крыніца “Марозаў ключ” ля в. Забор’е, Рагнедзіна гара і “Царкавішча” ля в. Перавоз), звесткі пра народную медыцыну, знахарскія практыкі, чарадзейства і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі 1941-1944 гг.

1998 крыніца “Марозаў ключ” ля в. Забор’е

Вынікамі археалагічных даследаванняў мікрарэгіёна стала даследаванне і апісанне курганнай групы ля в. Перавоз, выяўленне гарадзішча днепра-дзвінскай культуры ля в. Мамолі і правядзенне разведачных шурфовак на ім.

1998 Археалагічныя даследаванні

Маршрутная экспедыцыя з мэтай даследавання “Чортава каменя” (в. Мнюта Глыбоцкага р-на) і фальклорных наратываў, з ім звязаных, была праведзена ў маі 1998 г.

1998 Чортаў камень