У ліпені 2003 г. была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.А. Лобач) на тэрыторыі Мёрскага р-на.

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв.  Абухова, Аўласенкі, Галенчына, Дронькі, Іст, Казінка, Калачы, Кулакі, Курылавічы, Парадні, Плігаўкі, Пучкоўскія, Сяльцо, Цьвеціна, Шарагі, Язна.

2003 экспедыцыя на тэрыторыі Мёрскага р-на

2003 экспедыцыя на тэрыторыі Мёрскага р-на

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва рэгіёна, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (культавая крыніца Ян ля в. Чарневічы), звесткі пра уяўленні і вераванні, народную медыцыну, знахарскія практыкі і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі 1941-1944 гг.

2003 успаміны мясцовага насельніцтва

Маршрутная экспедыцыя, сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам, май 2003 г.

Экпедыцыя праведзена ў зоне беларуска-рускага памежжа: вв. Гарадзілавічы, Дабраплёсы, Ігналіна, Канчаны, Лісна, Чарнавокі Верхнядзвінскага р-на; вв. Дзедзіна і Ляхава Себежскага р-на (РФ). Зафіксаваны фальклорны матэрыял па каляндарнай і сямейнай абраднасці, сакральнай і легендарнай геаграфіі мікрарэгіёна, народнай медыцыне і знахарстве.

Маршрутная экспедыцыя, кастрычнік 2003 г.

Палявое даследаванне праведзена ў вв. Чорнае і Шчаперня Полацкага р-на з мэтай выяўленя і фіксацыі фальклорных наратываў адносна Святога возера (ля в. Шчаперня). Запісаны легенды пра Святое возера і Святую гару, інфармацыя па народнай медыцыне і знахарству.

2003 Маршрутная экспедыцыя

Маршрутная экспедыцыя, сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам, лістапад 2003 г.

Праведзена ў памежнай зоне Невельскага р-на (РФ). Даследаваннем ахоплены вв. Дамінікава, Рагачова, Турычына, Дудкі. Зафіксаваны матэрыял па каляндарных і сямейных абрадах, народнай медыцыне і знахарстве, а таксама звесткі па легендарнай геаграфіі.

2003 Маршрутная экспедыцыя

2003 Маршрутная экспедыцыя

Маршрутная экспедыцыя, снежань 2003 г.

Палявое даследаванне праведзена ў вв. Ваўкі, Гаравыя, Завозер’е, Кавалеўшчына, Красны Рог Полацкага р-на. Зафіксаваны матэрыялы пра лекавую крыніцу ля в. Кавалеўшчына, народную медыцыну і знахарства, шкаданоснае чарадзейства і каляндарную абраднасць. Праведзена відэафіксацыя акутальнага стану старых габрэйскіх могілак ля былога м. Гомля.

Маршрутная экспедыцыя, снежань 2003 г.

Даследаванне праведзена ў вв. Коззі Горкі, Жарцы, Сухі Бор, Зялёнка, Лукаўцы, Заенкі Полацкага р-на. Зафіксаваны значны матэрыял па народнай медыцыне, фітатэрапіі і знахарстве, этнакультурных асаблівасцях рускіх старавераў і іх узаемаадносінах з мясцовым насельніцтвам.