У ліпені 2007 г. на тэрыторыі Лепельскага раёна была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.С. Філіпенка).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: Аўласава, Баброва, Бор, Варажкі, Губіна, Двор Бабча, Загорцы, Задоры, Залессе, Камень, Катоўшчына, Курмялёўка, Макараўшчына, Матыліна, Мягелі, Чаросава.

2007 Этнаграфічная экспедыцыя

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па народнай медыцыне і знахарстве, сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (культавыя крыніцы ля вв. Бароўка і Бабча), звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

Стацыянарная экспедыцыя, сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам, жнівень 2007 г.

Экспедыцыя праведзена на тэрыторыі Віцебскага р-на. Даследаванне ахапіла г.п. Сураж і наступныя вёскі: Брыгітполле, Вял. Любшчына, Парэчнае, Пухавічы, Слабада, Стайкі, Тарасенкі, Хадорына.

Зафіксаваны матэрыял па міфалогіі прасторы, гендэрных аспектах чарадзейства ў народнай культуры, знахарскіх практыках і фітатэрапіі, каляндарнай і сямейнай абраднасці, сакральнай і легендарнай геаграфіі, вуснай гісторыі ІІ Сусветнай вайны.

Маршрутная экспедыцыя, красавік – чэрвень 2007 г.

Ахапіла вв. Гаўрылавічы, Глінішча, Лучаі Пастаўскага р-на. Зафіксаваны матэрыялы па пахавальна-памінальнай традыцыі і культуры этнічных груп рэгіёна.

Маршрутная экспедыцыя, кастрычнік 2007 г.

Праведзена ў Докшыцкім р-не, ахапіла наступныя вёскі: Буй, Верацейка, Козікі, Лапуты, Маргавіцы, Паўднёвае Гняздзілава, Паўночнае Гняздзілава.

Зафіксаваны значны матэрыял па рэгіянальных асаблівасцях пахавальна-памінальнай традыцыі, сакральнай геаграфіі (Святы калодзеж ля в. Маргавіца), народнай дэманалогіі і народнай медыцыне.

2007 Маршрутная экспедыцыя ў Докшыцкім р-не

2007 Маршрутная экспедыцыя ў Докшыцкім р-не

Маршрутная экспедыцыя, лістапад 2007 г.

Даследаванне праведзена ў г. Глыбокае і вв. Вялец, Мнюта, Сукліна, Шо, Шэпелева. Даследаваны сакральны “Чортавы камень” ля в. Мнюта, зафіксаваны легенды пра яго паходжанне. Запісана інфармацыя пра знахарства і чарадзейства.

2007 Маршрутная экспедыцыя

2007 Маршрутная экспедыцыя

2007 “Чортавы камень” ля в. Мнюта

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie