У ліпені 2008 г. на тэрыторыі Шаркаўшчынскага і Мёрскага раёнаў была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.С. Філіпенка).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Баброўшчына, Вялікае Сяло, Германавiчы, Дзікева, Дубоўка, Жукі, Зорка, Казачкі, Крыўкі, Курылава, Лазовікі, Мікіцёнкі, Сталіца, Юзэфова Шаркаўшчынскага р-на, Мікалаёва, Галамыслы Мёрскага р-на.

2008 Этнаграфічная экспедыцыя

2008 Этнаграфічная экспедыцыя

2008 Этнаграфічная экспедыцыя

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па народнай медыцыне і знахарстве, сямейных і каляндарных рытуалах вясковага насельніцтва, уключна з абрадавым песенным фальклорам, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (святая Ліпа, культавая крыніца ля в. Галамыслы), тапанімічныя паданні, звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, этнічныя групы і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

2008 Этнаграфічная экспедыцыя

2008 успаміны мясцовага насельніцтва

2008 успаміны мясцовага насельніцтва

Стацыянарная экспедыцыя, сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам, жнівень 2008 г.

Праведзена на тэрыторыі Чашніцкага і Лепельскага раёнаў. Даследаваннем ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Баравыя, Вішкавічы, Гурэц, Дразды, Забор’е, Кісялі, Млын, Нов. Зара, Слабодка, Сталбцы Чашніцкага р-на, вв. Грыгаравічы, Кастрыца, Красналучка, Новыя Валосавічы Лепельскага р-на.

У часе экспедыцыі зафіксаваны значны аб’ём інфармацыі па сакральнай геаграфіі рэгіёна (Святыя азёры каля вв. Баравыя і Слабодка, культавыя крыніцы ля вв. Вішкавічы і Красналучка), народнай медыцыне, магічных практыках і каляндарных абрадах.

2008 звесткі па магічных практыках

Маршрутная экспедыцыя, кастрычнік 2008 г.

Праведзена ў Сенненскім р-не, ахапіла наступныя населеныя пункты: г. Сянно, вв. Баравікі, Будзішчы, Буй, Галавачова, Заазер’е, Замошша, Нямойта, Парэчча, Пустынкі, Пушкары, Ракаў Засьценак.

Зафіксаваны значны матэрыял па сакральнай і легендарнай геаграфіі рэгіёна (культавыя крыніцы ў г. Сянно, вв. Нямойта, Галавачова), абрадам каляндарнага і сямейнага цыклаў, народнай дэманалогіі, народнай медыцыне і знахарству.

2008 Маршрутная экспедыцыя

Маршрутныя экспедыцыі, верасень-снежань 2008 г.

Даследаванне праведзена ў вв. Баяры, Вяляцічы Барысаўскага р-на, вв. Дабрыгоры, Лабачова Бешанковіцкага р-на, вв. Пераброддзе, Ніўкі, Яўцерышкі Мёрскага р-на, в. Гайдукі Пастаўскага р-на, вв. Баяноўшчына, Дразды, Жарцы, Жыхары Полацкага р-на, в. Вацлавова Ушацкага р-на. Зафіксаваны матэрыялы па пахавальна-памінальнай традыцыі, этнічных групах (латышы, рускія стараверы), сакральнай геаграфіі і народнай медыцыне, вуснай гісторыі ХХ ст.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie