У ліпені 2012 г. на тэрыторыі Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў была праведзена стацыянарная этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнік У.Я. Аўсейчык).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Верхняе, Гулідава, Канстанцінава, Карабы, Лапішкі, Рудакова, Хоцькі Глыбоцкага р-на, вв. Парыж, Асінгарадок, Верацеі, Ласіца, Норыца Пастаўскага раёна

2012 Этнаграфічная экспедыцыя, Парыж

2012 Этнаграфічная экспедыцыя

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па пахавальна-памінальных традыцыях, каляндарных абрадах, народнай медыцыне і знахарстве (феномен народнага лекара Далмана), інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі (культавая крыніцы Грамяка і Пяцінка ля в. Сарокі і в. Гіненкі), тапанімічныя паданні, звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, этнічныя групы і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд міжваеннай гісторыі 1921-1939 гг., часы нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

2012 успаміны мясцовага насельніцтва

2012 Этнаграфічная экспедыцыя: культавая крыніца

2012 экспедыцыя на тэрыторыі Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў

2012 экспедыцыя на тэрыторыі Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў

Маршрутная экспедыцыя, ліпень 2012 г.

Праведзена ў вв. Гараваткі, Каханавічы, Сар’я, Цясты Верхнядзвінскага р-на, в. Узьмёны Мёрскага р-на. Зафіксаваны матэрыялы па сакральнай і легендарнай геаграфіі рэгіёна (культавыя крыніцы ў вв. Сар’я і Каханавічы), народнай медыцыне і знахарстве, вуснай гісторыі ХХ ст.

2013 экспедыцыя: культавая крыніца