У ліпені 2013 г. на тэрыторыі Бешанковіцкага р-на была праведзена стацыянарная археолага-этнаграфічная экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сіламі выкладчыкаў і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта (кіраўнікі У.Я. Аўсейчык, В.У. Чараўко).

Геаграфія экспедыцыі

Палявымі даследаваннямі былі ахоплены наступныя населеныя пункты: вв. Багданава, Бачэйкава, Высокая Гара, Далосцы, Двор Нізгалова, Дзятлава, Жарнасекава, Заполле, Клешчыно, Промыслы, Свяча, Чурылава, Шыпулі.

2013 экспедыцыя на тэрыторыі Бешанковіцкага р-на

2013 Археолага-этнаграфічная экспедыцыя

Прадметная поле даследаванняў і вынікі

Пад час правядзення экспедыцыі быў зафіксаваны значны аб’ём матэрыялаў па пахавальна-памінальных традыцыях, каляндарных абрадах, народнай медыцыне і знахарстве, інфармацыя па сакральнай і легендарнай геаграфіі, тапанімічныя паданні, звесткі пра міфалагічныя ўяўленні і вераванні, этнічныя групы і традыцыйную матэрыяльную культуру  раёна, а таксама ўспаміны мясцовага насельніцтва пра перыяд нацыскай акупацыі і партызанскі рух 1941-1944 гг.

2013 Археолага-этнаграфічная экспедыцыя

Археалагічныя даследаванні праведзены на курганным могільніку і познесярэднявечных пахаваннях ля в. Жарнасекава

2013 Археолага-этнаграфічная экспедыцыя: Бачэйкава

2013 Археолага-этнаграфічная экспедыцыя: Бачэйкава