Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай - гэта здольныя, таленавітыя і спагадныя людзі, гатовыя самі ісці на шлях новых здзяйсненняў і весці па ім іншых. Нашыя студэнты паказваюць высокі ўзровень ў навуковай, грамадскай і працоўнай дзейнасці.
![Руслан Маржэўскі Руслан Маржэўскі](/images/NEWS/2023/2023-03-17-ruslan-morzhevskiy/ruslan-morzhevskiy-4.webp)
Руслан Маржэўскі
14 сакавіка гэта даказаў Руслан Маржэўскі, ганараваны званнем «Чалавек года горада Наваполацка 2022» у намінацыі «Моладзь». Родам Руслан з Наваполацка - Маладзёжнай сталіцы Беларусі 2023 года. Ён зарэкамендаваў сябе як актыўны ўдзельнік студэнцкага руху, які добрасумленна падыходзіць да сваёй працы і падтрымлівае сваіх сябраў , чым набыў павагу сярод іншых студэнтаў. Дзякуючы адказным адносінам да любой справы, старшакурснік быў абраны ў якасці прадстаўніка маладых навапалачан, якія прымалі ключ ад Маладзёжнай сталіцы. Заслужыць такі ўзровень даверу Руслану ўдалося не адразу.
Ён ішоў да гэтага выніку на працягу свайго навучання ў нашым універсітэце. Свой шлях у студэнцтва Руслан пачаў у 2019 годзе, паступіўшы ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай на механіка-тэхналагічны факультэт. Адаптаваўшыся да навучальнага працэса, студэнт пачаў праяўляць цікавасць да грамадскага і працоўнага жыцця ўніверсітэта.
![Руслан Маржэўскі Руслан Маржэўскі](/images/NEWS/2023/2023-03-17-ruslan-morzhevskiy/ruslan-morzhevskiy-6.webp)
![Адкрыццё «Маладзёжнай сталіцы» Адкрыццё «Маладзёжнай сталіцы»](/images/NEWS/2023/2023-03-17-ruslan-morzhevskiy/ruslan-morzhevskiy-5.webp)
Руслан Маржэўскі (фота 1).
Адкрыццё «Маладзёжнай сталіцы» (фото 2)
У 2021 годзе Руслан далучыўся да руху студэнцкіх атрадаў у якасці байца студэнцкага будаўнічага атрада «Дойліды» імя першабудаўніка горада Наваполацка П.І. Блахіна. Здольны і ініцыятыўны студэнт не проста працаваў у атрадзе з таварышамі, але і ўзначаліў яго ў 2022 годзе. Пад яго кіраўніцтвам «Дойліды» прадстаўлялі Беларускія студэнцкія атрады на Міжнароднай студэнцкай будоўлі «Поўнач 2022», Рэспубліка Саха (Якуція). У кастрычніку 2022 года Руслан стаў удзельнікам ІІ Міжнароднага будаўнічага чэмпіянату ў Казані (Расійская Федэрацыя).
Са снежня 2022 года з'яўляецца сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» з правамі раённага камітэта ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай». За свае заслугі ў развіцці маладзёжнага руху ў маладзёжнай сталіцы рэспублікі Руслан Маржэўскі атрымаў запаветнае званне "Чалавека года горада Наваполацка"!
![Дыплом Дыплом](/images/NEWS/2023/2023-03-17-ruslan-morzhevskiy/ruslan-morzhevskiy-3.webp)
![Будаўнічы атрад «Дойліды» Атрад «Дойліды»](/images/NEWS/2023/2023-03-17-ruslan-morzhevskiy/ruslan-morzhevskiy-2.webp)
Дыплом (фото 1).
Будаўнічы атрад «Дойліды» (фота 2)
Як адзначыў сам Руслан, для яго званне "Гэта не толькі мая ўзнагарода, але і прызнанне Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфарсініі Полацкай. Цяпер мы павінны і далей падтрымліваць высокі ўзровень прафесіяналізму."
Маладзёжная сталіца 2023
![Маладзёжная сталіца 2023 Маладзёжная сталіца 2023](/images/NEWS/2023/2023-03-17-ruslan-morzhevskiy/ruslan-morzhevskiy-1.webp)
Віншуем з высокай узнагародай! Мы ганарымся поспехамі нашых таленавітых студэнтаў!