Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

29 сакавiка 2018 года студэнты юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта адзначылi Дзень малой Радзімы.

Малюнак Радзімы

Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто збіраецца з’ехаць шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой Радзімай магчыма стане і сама Беларусь.

Iмправізаваны стэнд

Вядучыя мерапрыемства, студэнты Ягор Галалобаў i Леся Пашкова, заклікалі ўспомніць тыя невялікiя гарады, за існаванне якіх любяць Беларусь і тых вялікіх людзей, чые імёны ўслаўляюць нашу краіну ва ўсім свеце.

 Вядучыя

Кожны студэнт атрымаў падарунак – кавалак стужкі з нацыянальным беларускім арнаментам.

Падарунак – кавалак стужкі з нацыянальным беларускім арнаментам

Падарунак – кавалак стужкі з нацыянальным беларускім арнаментам

Юрфакаўцы слухалi беларускую музыку, адгадвалi спевакоў і музычныя гурты. 

Студэнты

Вялікі дзякуй за падрыхтоўку i ўдзел ў акцыі студэнцкаму савету юрыдычнага факультэта: старшынi Раману Волкаву, вядучым Лесi Пашковай i Ягору Галалобаву, фатографу Ганне Шумаравай, Аляксею Грынчанка i Валерыi Планкiнай. 

 Удзельнікі акцыі

Лях Iрына Алесаўна, метадыст АВРМ