Агульная інфармацыя
Лёгкая атлетыка
![Лёгкая атлетыка ў ПДУ Лёгкая атлетыка ў ПДУ](/images/other/sport/stud-sport/ledkaya-atletika-sportclub-1.webp)
Лёгкая атлетыка– гэта алімпійскі від спорту, які складаецца з бегавых відаў, спартыўнай хады, скокаў, кідання і шматборства. Лёгкую атлетыку прынята называць каралевай спорту, таму што яна з'яўляецца адным з самых масавых відаў спорту.
Расклад заняткаў:
- Аўторак, чацвер 16.45-17.30 трэнажорная зала с\к № 2
- Серада 16.30-18.00 стадыён «Атлант»
- Пятніца 19.00-20.30 гульнёвая зала № 3
![ledkaya atletika sportclub](/images/other/sport/stud-sport/ledkaya-atletika-sportclub-2.webp)
![Балгурын Аляксандр Мікалаевіч Балгурын Аляксандр Мікалаевіч](/images/personalii/photo/balgurin.webp)
Балгурын
Аляксандр Мікалаевіч
Аляксандр Мікалаевіч
старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры і спорту.
Стаж працы ва ўніверсітэтах – больш за 20 гадоў. Шматразовы чэмпіён і прызёр Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў, чэмпіён галіновай рэспубліканскай Спартакіяды працаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у шматборства «Здароўе» (2009).
Узнагароджаны граматай РЦФВиС за падрыхтоўку каманды-пераможцы Рэспубліканскай Універсіяды па лёгкай атлетыцы ў трэцяй групе (2007), нагрудным знакам ПДУ «За ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі» (2015), занесены на Дошку Пашаны ПДУ (2014).
Стаж працы ва ўніверсітэтах – больш за 20 гадоў. Шматразовы чэмпіён і прызёр Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў, чэмпіён галіновай рэспубліканскай Спартакіяды працаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у шматборства «Здароўе» (2009).
Узнагароджаны граматай РЦФВиС за падрыхтоўку каманды-пераможцы Рэспубліканскай Універсіяды па лёгкай атлетыцы ў трэцяй групе (2007), нагрудным знакам ПДУ «За ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі» (2015), занесены на Дошку Пашаны ПДУ (2014).
Наши лепшыя спартсмены
Нашы спартсмены
Астапковіч Ігар (машынабудаўнічы факультэт) - Заслужаны майстар спорту СССР (1991), заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995) па лёгкай атлетыцы (кіданне молата), срэбраны прызёр XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона); бронзавы прызёр XXVII Алімпійскіх гульняў (2000, Сіднэй); срэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1991, 1993, 1995); чэмпіён Еўропы (1990) і срэбны прызёр (1994); уладальнік Кубка Еўропы (1991) і срэбраны прызёр (1995); пераможац Гульняў добрай волі (1990); пераможац Сусветных універсіяд (1987, 1989); пераможац турніру Гран-пры (1992); 6-кратны чэмпіён СССР.
![Астапковіч Ігар Астапковіч Ігар](/images/other/sport/stud-sport/ledkaya-atletika-sportclub-3-1.webp)
Дзевятоўскі Вадзім (юрыдычны факультэт) – Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы (кіданне молата), срэбраны прызёр XXIX Алімпійскіх гульняў (2008, Пекін), 4-е месца на XXVII Алімпійскіх гульнях (2004, Афіны), срэбраны прызёр чэмпіянату свету (2005), 4-е месца на чэмпіянаце свету (2007), срэбраны прызёр Чэмпіянату Міра сярод юніёраў (1996), пераможац Сусветнай Універсіяды (2006), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (2006).
![Дзевятоўскі Вадзім Дзевятоўскі Вадзім](/images/other/sport/stud-sport/ledkaya-atletika-sportclub-4.webp)
Губкіна Людміла - майстар спорту міжнароднага класа (1996) па лёгкай атлетыцы (кіданне молата), срэбраны прызёр Сусветнай універсіяды (1999), бронзавы прызёр Сусветнай Універсіяды (2001), 6-е месца на Алімпійскіх гульнях у Сіднэі (2000), 6-е месца на чэмпіянаце свету (1999), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1998), бронзавы прызёр Кубка Еўропы (1997), пераможца Рэспубліканскіх студэнцкіх гульняў (2002).
![Губкіна Людміла Губкіна Людміла](/images/other/sport/stud-sport/ledkaya-atletika-sportclub-5.webp)
Шако Дзмітрый (спартыўна-педагагічны факультэт) - майстар спорту міжнароднага класа (2000) па лёгкай атлетыцы (кіданне молата), уладальнік Кубка Еўропы па лёгкай атлетыцы (2006), срэбраны прызёр Кубка Еўропы па лёгкай атлетыцы (2004, 2005), бронзавы прызёр кубка Еўропы па кіданнях (2006, 2008), 4-е месца на моладзевым чэмпіянаце Еўропы (2001), шматразовы пераможац і прызёр чэмпіянатаў і кубкаў Рэспублікі Беларусь.
![Шако Дзмітрый Шако Дзмітрый](/images/other/sport/stud-sport/ledkaya-atletika-sportclub-6.webp)
Матошка Алена (спартыўна-педагагічны факультэт) - майстар спорту міжнароднага класа (2001) па лёгкай атлетыцы (кіданне молата), 4-е месца на моладзевым чэмпіянаце свету (1999), 4-е месца на моладзевым чэмпіянаце Еўропы (2001), бронзавы прызёр Рэспубліканскай Універсіяды (2006), неаднаразовы прызёр міжнародных турніраў, чэмпіянатаў і кубкаў Рэспублікі Беларусь.
![Матошка Алена Матошка Алена](/images/other/sport/stud-sport/ledkaya-atletika-sportclub-7.webp)
Галяшоў Сяргей (спартыўна-педагагічны факультэт) – майстар спорту па лёгкай атлетыцы (скокі ў вышыню), шматразовы прызёр чэмпіянатаў і кубкаў Рэспублікі Беларусь, пераможац Рэспубліканскіх студэнцкіх гульняў (2005, 2006), удзельнік Сусветнай Універсіяды (2007).
Пераможцамі і прызёрамі Рэспубліканскай Універсіяды (раней Рэспубліканскія студэнцкія гульні) у 2001-2021 гады станавіліся: Ірына Карпушэнка (кіданне молата), Станіслаў Ляхаў (бег 3000м, 2000м з/п), Алег Гур (бег 10000м), Юры Аднавочка (крос 8 км), Ілля Бычкоў (скокі ў даўжыню), Валянцін Рагатнёў (бег 200м), Ілля Вістуноў (скокі ў даўжыню), Кастусь Карпаў (скокі ў вышыню), Яўген Шайтар (кіданне молата), Раман Жолудзеў (кіданне молата), Інэса Салькевіч (бег 3000м з/п), Кацярына Галай (бег 400м), Ігнат Сайко (скокі ў вышыню), Аліна Булыга (штурханне ядра).
![Інэса Салькевіч Інэса Салькевіч](/images/other/sport/stud-sport/ledkaya-atletika-sportclub-8.webp)