![mtf](/images/faculty/faculty-logos/FIT.webp)
Факультэт інфармацыйных тэхналогій
Факультэт інфармацыйных тэхналогій, такі ж, як і ўся IT-сфера – займальны, дынамічны, складаны, але цікавы.
![fit](/images/faculty/temp/fit.webp)
Мы глядзім у будучыню з натхненнем і адказнасцю. Ведаем, што яно будзе поўна адкрыццяў і новых тэхналогій. Упэўнены, што ў кожнага з нас ёсць шанец паўдзельнічаць у яго стварэнні.
Мы ўсведамляем, што інфармацыйныя тэхналогіі – галіна, дзе нельга марудзіць. Каб быць у курсе апошніх змен, актыўна супрацоўнічаем з IT-кампаніямі рэгіёна і краіны. Дапамагаем студэнтам стаць часткай прагрэсу і ўвасобіць свае ідэі ў жыццё.
Мы заахвочваем крэатыўнасць і разнастайнасць думак. Гэта дапамагае нам знаходзіць новыя ідэі і вынахады, якія спрыяюць развіццю і павышэнню якасці жыцця ў сучасным грамадстве.
![3](/images/faculty/fit/1.webp)
Асноўныя навуковыя кірункі
![2](/images/faculty/fit/2.webp)
- Матэматычнае і камп'ютарнае мадэляванне прыродных і тэхналагічных працэсаў. Уласцівасці алгебраічных структур
- Апрацоўка статычных і дынамічных выяў, лічбавая апрацоўка сігналаў. Інфармацыйная бяспека. Ужыванне інфармацыйных тэхналогій ў адукацыі
- Інжынерна-геадэзічнае забеспячэнне землеўпарадкавальных і зямельна-кадастравых работаў. Сучасныя метады інжынерна-геадэзічных пошукаў лінейных збудаванняў
- Лікавае мадэляванне электронна-іённых аптычных сістэм і плазмавых фармаванняў, распрацоўка метадаў аналізу і сінтэзу сістэм фармавання струменяў зараджаных часціц
- Камп'ютарнае мадэляванне складаных энергетычных аб'ектаў і працэсаў.Праектаванне, распрацоўка і выраб сістэм электрасілкавання для тэхналагічных электронна-прамянёвых энергакомплексаў на аснове плазмавых эмітараў электронаў для рэалізацыі электронна-прамянёвых тэхналогій. Сістэмы аўтаматызаванага кіравання крыніцамі сілкавання
![1](/images/faculty/fit/3.webp)
Спецыяльнасці
Бакалаўрыят
- Геадезія
- Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (Гульнёвая індустрыя)
- Камп'ютарная інжынерыя (Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі)
- Камп'ютарная інжынерыя (Праграмуемыя мабільныя сістэмы)
- Праграмная інжынерыя
- Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)
Магістратура
- Геадэзія
- Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання
- Інфармацыйная бяспека
- Матэматыка i камп'ютарныя навукi
Аспірантура
- Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі (прамысловасць)
- Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграмаў
Павышэнне кваліфікацыі
- Геадэзія з асновамі тапаграфіі
Перападрыхтоўка
- Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэмаў
- Прыкладная геадэзія і геадэзічнае забеспячэнне кадастра