Прамысловая электроніка
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер па радыёэлектроніцы.
Формы навучання: дзённая - 4 гады, завочная скарочаная - 4 гады.
Сучасная вытворчасць абсталявана складанымі электроннымі прыладамі і сістэмамі, ад якіх залежыць дакладнасць тэхналагічных працэсаў і бяспека працаўнікоў. Праектаваннем і тэхнічным абслугоўваннем прамысловых аўтаматызаваных сістэмаў займаюцца выпускнікі спецыяльнасці «Прамысловая электроніка».
Студэнты вывучаюць сучасныя электронныя лічбавыя прылады ў прамысловасці, уключаючы робатаў. Разам з тым яны вучацца іх праграмаваць. Выпускнікі спецыяльнасці таксама набываюць навыкі рамонту прамысловай апаратуры і аўтамабільнай электронікі.
Вы навучыцеся
Прамысловая электроніка
  • праектаваць, мадэляваць, вырабляць новыя ці мадэрнізаваць наяўныя электронныя прылады і сістэмы кіравання
  • рамантаваць электронныя прылады і сістэмы
  • праектаваць аўтамабільную электроніку, здзяйсняць яе дыягностыку
  • ажыццяўляць тэхнічную эксплуатацыю і абслугоўванне электронных прылад і сістэмаў
Дзе можна працаваць ?
  • прамысловыя прадпрыемствы з выкарыстаннем аўтаматызаваных зборачных ліній, прамысловых робатаў
  • прадпрыемствы машынабудаўнічага комплексу
  • арганізацыі, што выкарыстоўваюць аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, сілавую электроніку
  • прадпрыемства па распрацоўцы і абслугоўванні сілавых і кіроўных электронных прылад
  • прадпрыемствы вайсковай электронікі
  • аўтасэрвіс
Прамысловая электроніка
Асноўныя дысцыпліны
  • Асновы алгарытмізацыі і праграмавання
  • Асновы абароны інфармацыі
  • Тэорыя аўтаматычнага кіравання
  • Схематэхніка аналагавых прыладаў
  • Схематэхніка лічбавых прыладаў
  • Мікрапрацэсарная тэхніка
  • Пераўтваральная тэхніка
  • Мікраэлектроніка і мікрасхематэхніка
  • Тэарэтычныя асновы інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі
  • Электронныя прылады
  • Тэорыя электрычных ланцугоў
  • Метралогія і вымярэнні
  • Нізкаўзроўневае праграмаванне
  • Сучасныя камунікацыйныя тэхналогіі
  • Радыёаўтаматыка
  • Канструяванне радыёэлектронных прыладаў
  • Мадэляванне вузлоў прамысловай электронікі
  • Праграмнае кіраванне робататэхнічнымі сістэмамі
  • Тэхнічная эксплуатацыя і рамонт сродкаў прамысловай электронікі
  • Сістэмы прамысловай электронікі
  • Электрамагнітная сумяшчальнасць
  • Праграмнае забеспячэнне аўтаматызаваных сістэмаў кіравання тэхналагічнымі працэсамі
  • Тыпавыя кампаненты і датчыкі кантрольна-дыягнастычных сродкаў
  • Архітэктура вылічальных сістэмаў
  • Мікрапрацэсарныя сістэмы
  • Камп'ютарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў
  • Універсальныя мікракантролеры

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie