Прамысловая электроніка
![Прамысловая электроніка](/images/speciality/fkne_pel_1.webp)
Факультэт:
Факультэт камп'ютарных навук і электронікі (ФКНЭ)
Кафедра, якая выпускае:
Кафедра энергетыкі і электронікі
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер па радыёэлектроніцы.
Формы навучання: дзённая - 4 гады, завочная скарочаная - 4 гады.
Формы навучання: дзённая - 4 гады, завочная скарочаная - 4 гады.
Сучасная вытворчасць абсталявана складанымі электроннымі прыладамі і сістэмамі, ад якіх залежыць дакладнасць тэхналагічных працэсаў і бяспека працаўнікоў. Праектаваннем і тэхнічным абслугоўваннем прамысловых аўтаматызаваных сістэмаў займаюцца выпускнікі спецыяльнасці «Прамысловая электроніка».
Студэнты вывучаюць сучасныя электронныя лічбавыя прылады ў прамысловасці, уключаючы робатаў. Разам з тым яны вучацца іх праграмаваць. Выпускнікі спецыяльнасці таксама набываюць навыкі рамонту прамысловай апаратуры і аўтамабільнай электронікі.
Вы навучыцеся
![Прамысловая электроніка](/images/speciality/fkne_pel_2.webp)
- праектаваць, мадэляваць, вырабляць новыя ці мадэрнізаваць наяўныя электронныя прылады і сістэмы кіравання
- рамантаваць электронныя прылады і сістэмы
- праектаваць аўтамабільную электроніку, здзяйсняць яе дыягностыку
- ажыццяўляць тэхнічную эксплуатацыю і абслугоўванне электронных прылад і сістэмаў
Дзе можна працаваць ?
- прамысловыя прадпрыемствы з выкарыстаннем аўтаматызаваных зборачных ліній, прамысловых робатаў
- прадпрыемствы машынабудаўнічага комплексу
- арганізацыі, што выкарыстоўваюць аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, сілавую электроніку
- прадпрыемства па распрацоўцы і абслугоўванні сілавых і кіроўных электронных прылад
- прадпрыемствы вайсковай электронікі
- аўтасэрвіс
![Прамысловая электроніка](/images/speciality/fkne_pel_3.webp)
Асноўныя дысцыпліны
- Асновы алгарытмізацыі і праграмавання
- Асновы абароны інфармацыі
- Тэорыя аўтаматычнага кіравання
- Схематэхніка аналагавых прыладаў
- Схематэхніка лічбавых прыладаў
- Мікрапрацэсарная тэхніка
- Пераўтваральная тэхніка
- Мікраэлектроніка і мікрасхематэхніка
- Тэарэтычныя асновы інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі
- Электронныя прылады
- Тэорыя электрычных ланцугоў
- Метралогія і вымярэнні
- Нізкаўзроўневае праграмаванне
- Сучасныя камунікацыйныя тэхналогіі
- Радыёаўтаматыка
- Канструяванне радыёэлектронных прыладаў
- Мадэляванне вузлоў прамысловай электронікі
- Праграмнае кіраванне робататэхнічнымі сістэмамі
- Тэхнічная эксплуатацыя і рамонт сродкаў прамысловай электронікі
- Сістэмы прамысловай электронікі
- Электрамагнітная сумяшчальнасць
- Праграмнае забеспячэнне аўтаматызаваных сістэмаў кіравання тэхналагічнымі працэсамі
- Тыпавыя кампаненты і датчыкі кантрольна-дыягнастычных сродкаў
- Архітэктура вылічальных сістэмаў
- Мікрапрацэсарныя сістэмы
- Камп'ютарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў
- Універсальныя мікракантролеры