Формула спецыяльнасці
Геадэзія – вобласць навук пра Зямлю, прадметам даследаванняў якой з’яўляюцца вызначэнне яе формы і памераў, частак яе паверхні, гравітацыйнага поля Зямлі і калязямной прасторы, а таксама заканамернасці іх прасторава-часавых зменаў; распрацоўка спецыяльных прыбораў і тэхналогій для геадэзічных вымярэнняў і іх матэматычнай апрацоўкі.
Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне тэхнічных навук.
Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – тэхнічныя.
Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата тэхнічных навук.
Кантакты: кафедра геадэзіі і геаінфармацыйных сістэмаў +375 214 59-95-77