Коц Аляксей Леанідавіч
Коц
Аляксей Леанідавіч
Магістр гістарычных навук, археолаг, старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Выкладніцкая дзейнасць

З 2007 па 2012 гг. навучаўся у Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Гісторыя» (спецыялізацыя «Гісторыя Беларусі»). У 2013 г. скончыў магістратуру пры ПДУ. З таго часу працуе на кафедры.
У 2018 г. скончыў асперантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяьнасці “Археалогія”.
Выкладае дысцыпліны:
  • Археалогія
  • Археалогія Беларусі
  • Гісторыя Беларусі
  • Эксперыментальная і практычная археалогіі
  • Гісторыя Полацка
  • Гісторыя навейшага часу
  • Гісторыя Расіі і Украіны

Навуковыя інтарэсы

  • Археалагічнае вывучэнне Полацка і Полацкага рэгіёна
  • Сядзібная забудова Полацка ХІ–XVIII стст.
  • Краязнаўства Глыбоцкага раёна
  • Полацкая архітэктура 11-13 стст.

Даследуе археалагічную спадчыну Полацка і Полацкага Падзвіння. Праводзіць штогадова археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Полацка, археалагічныя разведкі на тэрыторыі Полацкага рэгіёна. Займаецца пытаннямі жалезнага веку і Ранняга Сярэднявечча міжрэчча Дзісны і Ушачы. Праводзіў археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Полацкага, Глыбоцкага, Міёрскага, Ушацкага і Шумлінскага раёнаў. Прымае актыўны ўдзел у шматлікіх археалагічных раскопках Полацка (з 2002г.) і паўночна-заходняй Беларусі (з 2007г.).
Удзельнік навуковых-практычных і краязнаўчых канферэнцый і семінараў у Полацку, Віцебску, Менску, Гародне, Магілёве, Коўне, в. Германавічы, і інш.
З 2015 года з'яўляецца кіраўніком палявых архітэктурна-археалагічных даследаванняў Спаса-Праабражэнскага храма 12 ст.

Аўтарскі профіль навукоўца

Публікацыі

Аўтар 32 навуковых артыкулаў, з іх 10 у выданнях рэцэнзуемых ВАК.
Сярод абраных публікацый:
  • Дук, Д.У. Ад імя святога Спаса. Пячатка прападобнай Еўфрасінні Полацкай / Д.У. Дук, І.Л. Калечыц, А.Л. Коц / Беларускі гістарычны часопіс. – Мінск, 2015. – № 7 (192) – С. 13-18.
  • Дук, Д. У. Могілкі на стрэлцы Ніжняга замка ў Полацку / Д. У. Дук, B. А. Емяльянчык, А. Л. Коц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі : зборнік навуковых артыкулаў / гал. рэд. В. М. Ляўко. – Минск : Беларуская навука, 2018. – Вып. 29 : Даследаванні пахавальных і пасяленчых помнікаў эпохі сярэдневякоўя і Новага часу на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін.
  • Дук, Д.У. Парадная пячатка Еўфрасінні Полацкай / Д.У. Дук, І.Л. Калечыц, А.Л. Коц, Я.М. Торшын // Беларускі гістарычны часопіс. – Мінск, 2017. – № 9 (218) – С. 4-8.
  • Коц А.Л. Сельскія паселішчы Полацкага ваяводства XVI-XVIIIстст. (па матэрыялах археалагічных разведак 2010-2011 гг.) / А,Л. Коц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2014. – № 25 – с. 45-53.
  • Коц, А.Л. Ювелірная майстэрня ХІІ ст. на Запалоцкім пасадзе старажытнага Полацка (па матэрыялах археалагічных раскопак 2013 г.) / Коц А.Л. // Весник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитаные науки. – 2015. № 1. – с. 18-27.

Вольны час

Удзельнік сярэднявечных рыцарскіх фэстаў.
Цікавіцца традыцыйнай культурай, займаецца разнастайнымі традыцыйнымі рамёствамі Беларусі.
З 2005г. калекцыянуе лямпы. У сваім зборы мае больш 40 лямпаў і ліхтароў рознага часу.
Са школьных часоў А.Л.Коц з’яўляецца ўдзельнікам народнага тэатра гістарычнага строю «Полацкі зьвяз». Удзельнічае ў анімацыйных праграмах і гістарычных спектаклях. Член арганізацыйнага камітэту фэсту сярэднявечнай культуры «Рубон», які арганізуе тэатр.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie