Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

19-20 красавіка 2018 года на базе гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў». У традыцыйным навуковым мерапрыемстве, якое сёлета было прымеркавана да 50-годдзя ПДУ, узялі ўдзел больш за 150 даследчыкаў з Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, а таксама ўстаноў адукацыі і навукі Беларусі.

Міжнародная канферэнцыя пачалася з кароткага выступу мадэратара пленарнага пасяджэння, дацэнта кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата гістарычных навук, дацэнта А.І. Корсак. Алеся Іосіфаўна падзякавала ўсім калегам-навукоўцам за выказаны інтарэс да мерапрыемства і перадала слова старшыні аргкамітэта канферэнцыі, рэктару ПДУ, доктару тэхнічных навук, прафесару Дз.М. Лазоўскаму.

Дзмітрый Мікалаевіч у сваім прывітальным звароце падкрэсліў глыбокія гістарычныя карані нашага ўніверсітэта, якія бяруць свой пачатак напрыканцы XVI стагоддзя, высока ацаніў узровень і значэнне традыцыйнага навуковага форума, прысвечанага вывучэнню мінулага Беларускага Падзвіння, і пажадаў удзельнікам канферэнцыі плённай працы, новых адкрыццяў і найлепшых уражанняў ад гасціннай Полаччыны і найстарэйшай вышэйшай навучальнай установы на беларускай зямлі.

У заключэнне рэктар выканаў яшчэ адну прыемную місію. За заслугі ў справе падрыхтоўкі кадраў для ПДУ нагрудным памятным знакам нашага ўніверсітэта былі ўзнагароджаныя дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч і загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Мікалаеўна Ляўко.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі В.В. Даніловіч ад імя ўсяго калектыву Інстытута гісторыі НАН Беларусі сардэчна павіншаваў выкладчыкаў і студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з 50-гадовым юбілеем навейшай гісторыі і шчыра падзякаваў за атрыманую ўзнагароду. Вячаслаў Віктаравіч адзначыў трывалыя і плённыя сувязі паміж Інстытутам гісторыі і ПДУ як у сферы адукацыі, так і ў галіне навуковых даследаванняў. Пры гэтым наш паважаны госць асабліва падкрэсліў вялікую заслугу ў гэтым паспяховым супрацоўніцтве двух прысутных рэктараў: Дзмітрыя Мікалаевіча Лазоўскага і доктара гістарычных навук, прафесара Дзяніса Уладзіміравіча Дука, які не так даўно ўзначаліў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова.

В.В. Даніловіч ад усёй душы пажадаў сваім полацкім калегам таленавітых, працаздольных і адказных студэнтаў, здароўя, дабрабыту, багатага творчага плёну і новых здзяйсненняў на ніве адукацыі і навукі. У заключэнне свайго выступу Вячаслаў Віктаравіч уручыў Дз.М. Лазоўскаму сімвалічны падарунак, а дэкану па рабоце з замежнымі студэнтамі, кандыдату гістарычных навук, дацэнту Ігару Уладзіміравічу Магалінскаму, Алесі Іосіфаўне Корсак і загадчыцы кафедры гісторыі і турызму, кандыдату біялагічных навук, дацэнту Вользе Антонаўне Емяльянчык – падзякі дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Кіраўнік Цэнтра вуснай гісторыі Даўгавпілсскага ўніверсітэта (г. Даўгаўпілс, Латвія), доктар гісторыі, прафесар Ірэна Саленіецэ (Irēna Saleniece) у сваім прывітальным слове да гаспадароў і гасцей канферэнцыі выказала спадзяванне на працяг насычанай і плённай сумеснай працы з беларускімі калегамі і з нагоды надыходзячага юбілею ПДУ ўручыла Дз.М. Лазоўскаму памятны падарунак з латышскім каларытам.

Удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі таксама вітаў прадстаўнік Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Краснадар, Расія) – дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін, кандыдат гістарычных навук А.І. Сяліцкі. Аляксандр Ігаравіч павіншаваў гаспадароў мерапрыемства з 50-годдзем навейшай гісторыі іх ВНУ і выказаў упэўненасць у неабходнасці ўсталявання ўсебаковых доўгатэрміновых кантактаў паміж адным з вядучых універсітэтаў Поўдню Расіі і ПДУ.

Навуковы форум быў працягнуты пленарнымі дакладамі, з якімі выступілі В.М. Ляўко («Новые данные о торговых путях бассейна Западной Двины І тысячелетия нашей эры (по материалам археологии)»), В.В. Даніловіч («Моладзь у рэлігійным жыцці савецкага Беларускага Падзвіння (1921 – 1939 гг.)»), Дз.У.Дук («Археалагічныя даследаванні Г.В. Штыхава ў Полацку: унёсак і навуковая спадчына») і І. Саленіецэ («Устная история в исторических исследованиях»).

Пасля кароткага перапынку работа канферэнцыі пачалася ў межах трох тэматычных секцый: «Этнакультурныя традыцыі Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый», «Гісторыя і краязнаўства Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый», «Археалогія і фізічная антрапалогія Паўночнай Беларусі і сумежных тэрыторый у еўрапейскім кантэкстце». Адметнасцю работы падсекцыі стала выстава прадметаў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, прысвечаная памяці выдатнага беларускага археолага, даследчыка старажытнасцяў Полацка і Полацкай зямлі Георгія Васільевіча Штыхава (1927-2018), які не толькі зрабіў значны ўнёсак у развіццё айчыннай навукі ў цэлым, але таксама аказаў магутны ўплыў на станаўленне і развіццё ў нашым універсітэце навуковай школы па вывучэнні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, антрапалогіі Беларускага Падзвіння.

Удзельнікі канферэнцыі далі высокую ацэнку ўзроўню і прадстаўнічасці мерапрыемства, і падкрэслілі важную ролю, якую адыгрывае ПДУ ў справе навуковага вывучэння Беларускага Падзвіння і развіцця гістарычнай адукацыі і навукі ў краіне.

В.М. Ляўко, Інстытут гісторыі НАН Беларусі (г. Мінск): «Сегодняшнее мероприятие, с одной стороны, можно назвать традиционным, но, с другой – ваша конференция приятна тем, что всегда собирает большое количество как белорусских, так и зарубежных участников. Этот факт подчеркивает интерес и к самому региону, в первую очередь к городу Полоцку, и к Полоцкому университету, и к проблемам, которые здесь поднимаются. Это мероприятие очень полезно для общения исследователей.

Кроме того, нынешняя конференция практически совпала с празднованием юбилея Полоцкого государственного университета. Вуз еще достаточно молод. Пятьдесят – это еще не сто. Все еще впереди! У вас будет еще много открытий и достижений. Я в этом глубоко убеждена, поскольку здесь работают люди с большой научной перспективой, специалисты, которые готовят хороших студентов.

Отдельно хотелось бы отметить, что в ПГУ присутствует некая фундаментальность исследований. Удивительно то, насколько много внимания в университете, созданном на основе вуза технического профиля, уделяется именно гуманитарному направлению. Это, очевидно, связано с тем, что и город Полоцк, и сам университет имеют глубокие исторические корни. Два факультета ПГУ размещаются в стенах иезуитского коллегиума, что уже само по себе делает ваш вуз уникальным! Это не только усиливает интерес к нашему прошлому, но и повышает ответственность историков за результаты их научного и педагогического труда.

Мне хотелось бы пожелать Полоцкому государственному университету, его сотрудникам и студентам, чтобы это серьезное отношение к нашей истории и культуре сохранялось и развивалось. Всем больших успехов!»

Яўген Мікалаевіч Торшын, загадчык сектара архітэктурнай археалогіі Дзяржаўнага Эрмітажу (г. Санкт-Пецярбург, Расія): «Прежде всего, я хотел бы начать с пожеланий университету! Действительно, это очень редкий случай, когда в небольшом городе существует такое большое научное и учебное заведение, которое ведет (и делает это на очень профессиональном уровне!) очень важную работу в близкой нам сфере – изучении истории и археологии. Здесь на конференции уже назывались имена исследователей, которые сейчас работают в ПГУ, и тех, кто стоял у истоков археологических и исторических исследований в университете. И мне хотелось пожелать, чтобы эта работа продолжалась, чтобы гуманитарное направление в вузе развивалось! Очень сложно представить Полоцк без такого научного центра изучения прошлого!

Замечательно, что университет берет на себя ответственность выступать как старейшее высшее учебное заведение Беларуси. Действительно, очень важно помнить о предшественниках, о своих истоках, корнях. Хотелось бы еще добавить пожелание, чтобы здесь формировались кадры, которые могли бы не только исследовать культурный слой огромного древнего города, но и изучать древнее полоцкое зодчество, монументальную живопись. Такой памятник, как Спасская церковь Спасо-Евфросиниевского монастыря – это шедевр мирового уровня и значения, равного которому даже, наверное, на пространстве Древней Руси не существует! Уже сам по себе этот объект может стать тем центром, вокруг которого будет формироваться такое исследовательское направление.

Я уже не говорю о том, что полоцкая земля скрывает еще не один памятник древней архитектуры. Есть, например, Бельчицкий монастырь, где известно о существовании четырех построек. Некоторые из них погибли в «лихие годы» ХХ века, но следы от них сохранились, и эта часть города также требует выявления таких объектов, их изучения и сохранения.

Что касается конференции, то уже стало хорошей традицией собирать на подобный форум тех, кто занимается Полоцкой землей. Здесь можно познакомиться с результатами новейших исследований, и мы с удовольствием принимаем участие в этом мероприятии. Нам хотелось бы не только докладывать о тех работах, которые мы ведем в Полоцке, но и о наших собственных исследовательских программах, связанных с другими территориями и городами».

Віталь Уладзіміравіч Галубовіч, дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (г. Гродна): «Я – дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, але лічу сябе ў пэўнай ступені дзейным выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе я прапрацаваў дзевяць гадоў. Хачу падзякаваць за запрашэнне прыняць удзел у гэтым цудоўным мерапрыемстве. Ужо праслухаўшы пленарныя даклады, можна сказаць, што канферэнцыя ўдалася!

50 гадоў – гэта шмат! Не ўсім універсітэтам выпадае гонар пражыць паўстагоддзя. Вось і Полацкай езуіцкай акадэміі, на жаль, было наканавана існаваць нядоўга. 50 гадоў – гэта добры старт, і выдатна, што ўніверсітэт дбае пра мінулае, клапоціцца пра будучыню і адчувае сябе пераемнікам слаўнай гісторыі, якая пачалася вельмі даўно.

Хачу таксама парадавацца той працы, якая была зроблена вамі, і тым дасягненням, якія былі атрыманы ўніверсітэтам за апошнія гады. З’явілася шмат новых цікавых постацяў, ідэй і даследаванняў. ПДУ, адным словам, займае сваю пачэсную нішу ў сістэме падрыхтоўкі гістарычных кадраў у Беларусі і, мне здаецца, можа рабіць яшчэ больш. Для гэтага ёсць выдатныя патэнцыял і напрацоўкі, а галоўнае – унутраная энергія, уласцівая толькі палачанам! Дзякуй за магчымасць вас падтрымаць і парадавацца вашым поспехам!»

Аляксандр Ігаравіч Сяліцкі, Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт (г. Краснадар, Расія): «Так получилось, что корни моего рода очень тесно связаны с Полоцкой землей. Селицкие оказались здесь еще в XVI веке и на многие столетия стали частью этого замечательного региона. Потом Селицкие разъехались, и я, например, уже родился в Краснодаре, на Кубани. Но в моей семье всегда помнили об этих белорусских корнях, которые впоследствии подверглись, как это бывало у шляхты, полонизации. Ощущение того, что это не чужой регион, меня никогда не покидало.

Сам я историк. Занимаюсь средневековьем, а также польским населением на Северном Кавказе. Тематика, связанная с Полотчиной, для меня не была актуальна, но корни, конечно же, дали о себе знать! Они заставили меня заняться, в меру сил и возможностей, за изучение исторических источников. В результате в 2017 году мне удалось представить небольшой доклад о роде Селицкх и их связи с Полоцкой землей на конференции в Национальном Полоцком историко-культурном музее-заповеднике. Эта встреча с полоцкими, белорусскими коллегами, конечно же, стала для меня в какой-то степени окном в новую научную жизнь. В частности, я познакомился с Алесей Иосифовной Корсак, которая пригласила меня на эту конференцию. Предполагал, что она будет масштабна и интересна, и все мои ожидания оправдались! Я вижу множество потрясающих ученых, которые подготовили интересные научные доклады. Мне бы хотелось, чтобы такие научные конференции проходили не раз в два года, а ежегодно. Хочется новых встреч с коллегами, обмена идеями и новыми находками.

А вообще, между Беларусью и Кубанью тесная связь существовала всегда. И она останется, поскольку на территории Краснодарского края издавна проживали белорусы. У нас до сих пор есть белорусские населенные пункты, довольно активна белорусская диаспора. Мы поддерживаем постоянные экономические отношения. Для Краснодарского края товары из Беларуси являются привычными и родными. Между Краснодаром и Минском есть прямое авиасообщение.

Что касается научных идей, у нас в Кубанском государственном университете есть Центр славянских исследований. Одним из направлений его деятельности, конечно же, является изучение белорусов на Северном Кавказе. Я помню, у нас прошли несколько конференций по этой тематике. Курирует эту работу доктор исторических наук, профессор Олег Владимирович Матвеев, который часто бывает в Беларуси и, как я понимаю, хорошо известен здесь. Пока это только отдельные связующие ниточки, но я надеюсь, что когда-нибудь у Полоцкого и Кубанского университетов появятся более масштабные проекты, и мы сможем заключить договор о сотрудничестве. Возможно, будем обмениваться студентами, в том числе для участия в археологических экспедициях. Беларусь и ваш древний Полоцк – это потрясающие места для подобных исследований, да и Кубань также славится своими древностями.

Мне бы хотелось, чтобы Полоцкий университет продолжал развиваться и за счет новых научных открытий, и за счет студенчества, потому что это будущее науки. И даже если эти студенты разъедутся по всей Беларуси и миру, они будут помнить, что их альма-матер находится здесь!»

Андрэй Уладзіміравіч Мацук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук (г. Мінск): «Вельмі прыемна зноў апынуцца ў Полацку на славутай канферэнцыі, якая праводзіцца тут раз у два гады і прысвечана мінуламу Полаччыны. Адметнасць мерапрыемства гэтага года ў тым, што сёлета святкуецца 50 гадоў аднаўлення Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Так атрымалася, што ПДУ – гэта той універсітэт, якія скончыў я сам. Сёння мая альма-матэр паказвае выдатныя вынікі гістарычнай адукацыі. Тут працуюць моцныя прафесіяналы, а таму нават з улікам гасцей, таксама вядомых даследчыкаў, узровень гэтай канферэнцыі ўжо можна назваць вельмі высокім і прадстаўнічым толькі дзякуючы прысутнасці полацкіх і наваполацкіх гісторыкаў.

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук шмат гадоў супрацоўнічае з Полацкім дзяржаўным універсітэтам. Пачалося гэта ў той час, калі выпускнікі ПДУ накіроўваліся, як гэта было і ў маім выпадку, на навучанне ў аспірантуру акадэміі. І сёння ў Полацку рыхтуюцца выдатныя кадры па археалогіі, гісторыі, этнаграфіі. Шмат хто застаецца працаваць у нашым інстытуце. Дастаткова сказаць, што са 120 нашых навуковых супрацоўнікаў каля 20 чалавек або вучыліся, або выкладалі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Сярод беларускі ВНУ лепей за ПДУ ў гэтым сэнсе выглядае толькі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт! Такая сувязь паміж намі садзейнічае рэалізацыі розных сумесных праектаў. Напрыклад, з дэканам гуманітарнага факультэта Дзянісам Аляксандравічам Кандаковым мы займаліся даследаваннем французскіх і франкамоўных рукапісаў XVIII стагоддзя з тэрыторыі Беларусі.

Асабліва хочацца падкрэсліць яшчэ адну акалічнасць. Сёлета святкуецца 50 гадоў са дня аднаўлення ўніверсітэта. Праз тры гады мы будзем адзначаць 440-годдзе нашай полацкай альма-матэр. Але ўніверсітэт – гэта не толькі будынкі, і не толькі ўстанова, галоўнае – гэта людзі! Заўжды прыемна прыязджаць сюды, бо тут працуе выдатны выкладчыцкі калектыў!»

Юзэф Зямчонак (Józef Ziemczonok), доктар гуманітарных навук Грамадскай Акадэміі навук (г. Варшава, Польшча): «Вельмі прыемна ў гэтыя святочныя для Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта дні знаходзіцца ў гэтым месцы, у краіне, якую ў Польшчы часам называюць “Dobroruś”! Аб Полацку, які сёння вітае нас сваёй прыгажосцю, можна сказаць, што гэта адзін з самых старажытных гарадоў ва Усходняй Еўропе. Як паселішча, як крэпасць ён вядомы з канца V стагоддзя – з 447 года. Безумоўна, Полацк – магніт для еўрапейскіх, у тым ліку і польскіх, навукоўцаў. Гэта горад Скарыны!

Я прыехаў сюды з Варшавы – з берагоў Белай Вады, як часам называюць Віслу, займаюся міжнародным (польска-іспанска-усходнееўрапейскім) супрацоўніцтвам у галіне вышэйшай адукацыі, а таксама матывацыйным і адукацыйным турызмам. Мы, Грамадская Акадэмія навук, пачынаем працаваць з вашай вышэйшай навучальнай установай, падтрымліваючы кантакты з кафедрай гісторыі і турызму ПДУ. Адбылося гэта з лёгкай рукі яе кіраўніка – спадарыні Алесі Корсак. Час не стаіць на месцы, і ёсць магчымасць узаемадзейнічаць у больш шырокім, чым у папярэднія гады, фармаце. Мы яшчэ робім першыя крокі, але ў нас – напалеонаўскія планы!

Як мне падаецца, найлепшае пажаданне Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту – мець шмат студэнтаў, каб навука якая развіваецца ў гэтых сцянах, з кожным годам заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, і ўмацоўваць міжнародныя сувязі!»

Аляксей Віктаравіч Мартынюк, дактарант гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (г. Мінск): «Историки из Минска всегда с большим удовольствием принимают участие в конференциях в Полоцком университете. Я представляю здесь и Белорусский государственный университет, и Республиканский институт высшей школы. Нас связывают очень тесные отношения с Полоцким университетом. В последние годы мы подготовили для него не менее четырех кандидатов наук. Очень приятно видеть здесь молодых историков, которые работают на кафедрах в Полоцке и Новополоцке – на обеих площадках университета.

Хочется отметить, что по линии Республиканского института высшей школы мы традиционно проводим курсы в Полоцком университете. Всегда приятно выехать сюда и оказаться под этими одновременно и историческими, дорогими сердцу каждого исследователя прошлого, и очень современными сводами, видеть, как развивается ПГУ, как создана полноценная новейшая европейского типа инфраструктура.

От всей души поздравляем Полоцкий государственный университет с юбилеем! Желаем ему развития, и, дай Бог, поучаствовать в конференции, посвященной его столетию!»

Уладзімір Філіпенка, каррэспандэнт сайта
Фото:
лаборант кафедры истории и туризма Инна Васильевна Ковалёва,
специалист по туризму Екатерина Владимировна Шарко,
студент 3 курса специальности "История" Антон Губский