22 мая адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву, прысвечаны 56-годдзю найноўшай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.
Кожны год у траўні наш універсітэт адзначае дзень нараджэння. У гэты час мы ўшаноўваем высокія дасягненні супрацоўнікаў і выкладчыкаў у рабоце і навуковай дзейнасці. На ўрачыстым сходзе працоўнага калектыву словы віншавання і падзякі выказаў рэктар Полацкага ўніверсітэта Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі: «Сёння, як і на працягу ўсяго тыдня, ва ўніверсітэце дзень нараджэння - самае добрае і далікатнае свята. У гэтым годзе мы адзначаем 56 гадоў найноўшай гісторыі. 2024 год у тым ліку і юбілейны, таму што 1 студзеня 1974 года мы сталі Наваполацкім політэхнічным інстытутам.
На працягу гэтага навучальнага года мы разам з вамі адзначалі шмат святаў, і кожны раз казалі пра нашыя шматлікія дасягненні. Але ўніверсітэт – гэта не толькі сцены, гэта ў першую чаргу людзі. Тыя, хто творыць гісторыю, тыя, хто робяць славу нашым універсітэту, тыя, хто сваёй працай дэманструюць, што кожны з нас здольны на шматлікае. Хачу ўсім сказаць вялікі дзякуй за тое, што мы разам з вамі зрабілі і, вядома ж, павіншаваць з Днём нараджэння ўніверсітэта!»
Цырымонія ўзнагароджання стала не толькі прыемнай падзеяй для адзначаных спецыялістаў, але і магчымасцю для ўсяго калектыву выказаць удзячнасць і павагу да тых, хто робіць значны ўклад у развіццё ўніверсітэта і адукацыі ў цэлым.
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
- Артур Іванавіч Гіль, намеснік дэкана інжынерна-будаўнічага факультэта па выхаваўчай рабоце, кандыдат тэхнічных навук
- Вольга Аляксандраўна Сушко, старшы выкладчык кафедры ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту, кандыдат эканамічных навук
Ганаровым нагрудным знакам «За заслугі перад Полацкім дзяржаўным універсітэтам» за асаблівыя поспехі ў педагагічнай дзейнасці ўзнагароджаны:
- Рыхард Пятровіч Богуш, загадчык кафедры вылічальных сістэм і сетак
- Ірына Уладзіміраўна Бурая, прарэктар па навуковай рабоце
- Сяргей Ананьевіч Вабішчэвіч, загадчык кафедры фізікі
- Алена Барысаўна Малей, загадчык кафедры ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту
- Інга Уладзіміраўна Зянькова, загадчык кафедры эканомікі
Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і Сяргей Ананьевіч Вабішчэвіч (фота 1) Інга Уладзіміраўна Зянькова (фота 2)
Ганаровым нагрудным знакам «За заслугі перад Полацкім дзяржаўным універсітэтам» за значны асабісты ўклад у развіццё ўніверсітэта ўзнагароджаны:
- Марына Генадзеўна Жолудзева, намеснік галоўнага бухгалтара бухгалтэрыі
- Мурат Казіевіч Алтуеў, заснавальнік гандлёвага унітарнага прадпрыемства «АкссонСофт»
Ганаровай граматай установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай» за асаблівыя поспехі ў педагагічнай дзейнасці, навучанні і выхаванні студэнтаў узнагароджаны:
- Наталля Вячаславаўна Вабішчэвіч, старшы выкладчык кафедры фізікі
- Ірына Уладзіміраўна Кавалёва, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу
- Сняжана Мікалаеўна Лемачка, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу
- Вольга Юр'еўна Малчанава, намеснік дэкана па выхаваўчай працы гуманітарнага факультэта
- Таццяна Уладзіславаўна Сямёнава, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права
Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і Сняжана Мікалаеўна Лемачка (фота 1) Таццяна Уладзіславаўна Сямёнава (фота 2)
Ганаровай граматай установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай» за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны супрацоўнікі структурных падраздзяленняў:
- Наталля Пятроўна Балгурына, інструктар-метадыст па спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце спартыўнага клуба
- Вераніка Васільеўна Даніленка, юрысконсульт аддзела кадравай і прававой працы
- Сяргей Мікалаевіч Зорын, інжынер адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела
- Аляксандр Мікалаевіч Кірык, сталяр
- Вольга Аляксандраўна Ліша, выкладчык вучэбна-кансультацыйнага пункта «Цэнтр вывучэння замежных моў»
- Алена Мікалаеўна Падсаднік, каменданта інтэрнатаў №1, №3, №4, №6
- Таццяна Эдуардаўна Спасава, камендант адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела
- Таццяна Фёдараўна Федарэц, спецыяліст па арганізацыі закупак аддзела закупак
- Яўген Аляксеевіч Яблонскі, інжынер-электронік аддзела рамонту сродкаў вылічальнай тэхнікі і радыёэлектронных прылад
Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і Вераніка Васільеўна Даніленка (фота 1) Вольга Аляксандраўна Ліша (фота 2)
Граматай установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай» за эфектыўнае метадычнае забеспячэнне навучальна-выхаваўчага працэсу ўзнагароджаны:
- Юлія Алегаўна Брыкса, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання
- Дзіяна Міхайлаўна Васільева, старшы выкладчык кафедры вылічальных сістэм і сетак
- Вольга Васільеўна Гашава, старшы выкладчык кафедры эканомікі
- Міхаіл Іосіфавіч Глазко, выкладчык кафедры фізічнай культуры і спорту
- Валерыя Сяргееўна Грыневіч, асістэнт кафедры канстытуцыйнага і крымінальнага права
- Марыя Уладзіміраўна Кісялёва, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці
- Антаніна Мікалаеўна Мацвеева, выкладчыка кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў
- Ганна Паўлаўна Міхаль, выкладчык кафедры фізічнай культуры і спорту
- Аляксандра Паўлаўна Разіна, старшы выкладчык кафедры ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту
- Анастасія Тадэвушаўна Танана, выкладчык кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў
- У Цзінь Сюй, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій адукацыі дарослых
- Алег Пятровіч Штэмпель, загадчык кафедры аўтамабільнага транспарту
- Таццяна Аляксееўна Яцкевіч, асістэнт кафедры архітэктуры і дызайну
За высокія паказчыкі ў працы, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад універсітэтам, Граматай установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай» узнагароджаны супрацоўнікі структурных падраздзяленняў:
- Анастасія Уладзіміраўна Алімерзаева, педагог дадатковай адукацыі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю
- Юлія Рыгораўна Белым, вядучы эканаміст навукова-даследчага сектара
- Святлана Станіславаўна Верамеева, камендант адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела
- Венера Аляксандраўна Галішэўская, прыбіральнік памяшканняў інтэрната №4
- Алена Алегаўна Гаўрыльчык, сакратар
- Наталля Вячаславаўна Глебка, маляр
- Таіса Яфімаўна Ерашава, прыбіральнік памяшканняў вучэбна-лабараторнага корпуса №2
- Марыя Генадзеўна Кагукіна, педагог дадатковай адукацыі аддзела культурна-дасугавай дзейнасці
- Людміла Пятроўна Калініна, дзяжурная па інтэрнаце №5
- Вольга Пятроўна Карпюк, прыбіральнік памяшканняў вучэбна-лабараторнага корпуса №3
- Мікіта Ігаравіч Калошкін, загадчык міжкафедральнай лабараторыі факультэта камп'ютэрных навук і электронікі
- Лізавета Аляксандраўна Лапуцэвіч, педагог дадатковай адукацыі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю
- Святлана Фёдараўна Мартынава, прыбіральнік памяшканняў вучэбна-лабараторнага корпуса №5
- Зінаіда Уладзіміраўна Нікіціна, інжынер па ахове навакольнага асяроддзя адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела
- Наталля Віктараўна Нікрашэвіч, дзяжурны па інтэрнаце інтэрната №8
- Наталля Віктараўна Аліфірук, прыбіральнік тэрыторый вучэбна-лабараторнага корпуса №6
- Аксана Віктараўна Пастушкова, інжынер адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела
- Наталля Уладзіміраўна Піліпенка, сакратар дэканата інжынерна-будаўнічага факультэта
- Андрэй Уладзіміравіч Сідарэнка, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання
- Наталля Мікалаеўна Сініца, вядучы спецыяліст ваеннай кафедры
- Анастасія Васільеўна Хадзючэнка, педагог дадатковай адукацыі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю
- Лізавета Сяргееўна Царкова, вядучы інжынер адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела
- Вікторыя Віктараўна Шаплова, сакратар дэканата факультэта інфармацыйных тэхналогій
- Ксенія Аляксандраўна Шарова, спецыяліст па суправаджэнні навучальнага працэсу кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў
- Аляксандр Стэфановіч Ястрабаў, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання
Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і Наталля Вячаславаўна Глебка (фота 1) Зінаіда Уладзіміраўна Нікіціна (фота 2)
У гэтым годзе лепшымі факультэтамі сталі:
- 1 месца – фінансава-эканамічны факультэт, механіка-тэхналагічны факультэт
- 2 месца – гуманітарны факультэт
- 3 месца – юрыдычны факультэт
Кожны факультэт – гэта шматлікія кафедры, з ліку якіх вызначаны лепшыя з лепшых:
- 1 месца – кафедра эканомікі, кафедра ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту
- 2 месца – кафедра канстытуцыйнага і крымінальнага права
- 3 месца – кафедра тэхналогіі і метадыкі выкладання
За заслугі і дасягненні ў адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інфармацыйна-тэхнічнай дзейнасці па выніках 2023-2024 навучальнага года сертыфікатам аб занясенні на Дошку гонару ў раздзеле «Наш гонар» узнагароджаны:
- Ірына Валер'еўна Агакава, кастэлянка інтэрната №1
- Людміла Аляксандраўна Антонава, выхавальнік інтэрната №3
- Яўген Васільевіч Брыцік, намеснік дэкана па выхаваўчай працы механіка-тэхналагічнага факультэта
- Святлана Мікалаеўна Голубева, інжынер-праграміст рэдакцыйна-выдавецкага аддзела
- Валянціна Сцяпанаўна Вакульчык, дацэнт кафедры матэматыкі і камп'ютарнай бяспекі
- Людміла Алегаўна Веліканец, спецыяліст па суправаджэнні навучальнага працэсу кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм
- Марыя Андрэеўна Грыцкевіч, старшы выкладчык кафедры будаўнічых канструкцый
- Дзмітрый Аляксандравіч Даўгяла, загадчык кафедрай энергетыкі і электронікі
- Вольга Мікалаеўна Забелендзік, старшы выкладчык кафедры тэхналогій праграмавання
- Таццяна Іванаўна Каралёва, дацэнт кафедры цеплагазаводазабеспячэння і вентыляцыі
- Дзіна Сяргееўна Касцюкевіч, архіварыус канцылярыі
- Андрэй Генадзевіч Кульбей, загадчык кафедрай трубаправоднага транспарту і гідраўлікі
- Алена Пятроўна Лісічонак, дацэнт кафедры эканомікі
- Кацярына Уладзіміраўна Лушнеўская, загадчык кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў
- Марыя Сяргееўна Мухаморава, вядучы спецыяліст аддзела па сувязях з грамадскасцю
- Святлана Уладзіміраўна Астапчук, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання
- Алена Мікалаеўна Астравухава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта
- Алена Валер'еўна Плюта, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела
- Вольга Аляксандраўна Сушко, старшы выкладчык кафедры ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту
- Марына Валер'еўна Салоха, інжынер аддзела галоўнага энергетыка
- Людміла Іванаўна Ціханава, эканаміст планава-эканамічнага аддзела
- Святлана Дзмітрыеўна Цюсціна, вядучы бібліёграф навуковай бібліятэкі
- Таццяна Аляксандраўна Фарнель, вядучы бухгалтар
- Ігар Мікалаевіч Шчарбіцкі, вядучы інжынер-праграміст цэнтра інфармацыйных тэхналогій.
Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і Дзмітрый Аляксандравіч Даўгяла (фота 1) Андрэй Генадзевіч Кульбей (фота 2)
Цырымонія ўзнагароджання – гэта спосаб не толькі падкрэсліць значнасць кожнага супрацоўніка для поспеху ўніверсітэта, але і аб'яднаць калектыў у адзіным парыве да новых вяршыняў і дасягненняў. Гэты дзень стаў яркім адлюстраваннем гонару за сваю працу і натхніў усіх на яшчэ больш яркія здзяйсненні ў будучыні.