Мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў у беларускіх універсітэтах адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні кадравага патэнцыялу, які адпавядае дынамічнаму развіццю рынку працы. Гэты падыход да адукацыі накіраваны на задавальненне канкрэтных патрэб галін эканомікі і забяспечвае студэнтам не толькі актуальныя веды і навыкі, але і прамую перспектыву паспяховай кар'еры.

Студэнты Полацкага ўніверсітэта

Студэнты Полацкага ўніверсітэта

Адной з пераваг мэтавага навучання з'яўляюцца льготы, якія прадстаўляюцца маладым спецыялістам. Гэта не толькі матывуе студэнтаў паспяхова завяршыць навучанне, але і дапамагае хутчэй інтэгравацца ў прафесійнае асяроддзе.

Адпачынак:

  • Маладым спецыялістам прадастаўляецца водпуск працягласцю 31 каляндарны дзень, а выпускнікам, накіраваным для работы ў якасці педагагічных работнікаў, – 45 каляндарных дзён. Адпачынак маладым спецыялістам даецца незалежна ад таго, калі яны мелі апошнія канікулы ў навучальнай установе.

Матэрыяльная дапамога выплачваецца:

  • маладым спецыялістам, а таксама выпускнікам, указаным у пункце 5 артыкула 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, – у памеры месячнай стыпендыі, назначанай ім у апошнім перад выпускам семестры
  • маладым рабочым (служачым), якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, – з разліку тарыфнай стаўкі, акладу
  • кампенсацыі ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць

Кампенсацыя затрат

У адпаведнасці з арт. 96 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь выпускнікам, якім месца работы прадастаўлена шляхам размеркавання, выпускнікам, накіраваным на работу, якія пераязджаюць у іншую мясцовасць, кампенсуюцца:

  • кошт праезду работніка, выпускніка і членаў іх сем'яў (муж, жонка, дзеці і бацькі абодвух мужа і жонкі, якія знаходзяцца на іх утрыманні і пражываюць разам з імі) на тых жа ўмовах, што і пры накіраванні работніка ў службовую камандзіроўку
  • расходы па правозу маёмасці чыгуначным, водным і аўтамабільным транспартам (агульнага карыстання) у колькасці да 500 кілаграмаў на самога работніка, выпускніка і да 150 кілаграмаў на кожнага члена сям'і, які пераязджае (па пагадненню бакоў могуць быць аплачаны расходы па правозу большай колькасці маёмасці).
  • сутачныя за кожны дзень знаходжання ў дарозе ў адпаведнасці з заканадаўствам аб службовых камандзіроўках
  • аднаразовая дапамога на самога работніка, выпускніка ў памеры яго месячнай тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу), акладу, службовага акладу па новым месцы працы і на кожнага члена сям'і, які пераязджае, у памеры адной чацвёртай дапамогі на самога работніка, выпускніка (на маладых спецыялістаў, накіраваных у парадку. персанальнага размеркавання на працу ў арганізацыі, размешчаныя ў зонах радыеактыўнага забруджвання, распаўсюджваюцца дадатковыя гарантыі і кампенсацыі)
Студэнты Полацкага ўніверсітэта

Студэнты Полацкага ўніверсітэта

Штомесячныя даплаты да заработнай платы:

  • У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам на працягу першых двух гадоў работы многім маладым спецыялістам ажыццяўляюцца штомесячныя даплаты да заработнай платы. Так, маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, прынятым на работу ў арганізацыі аграпрамысловага комплексу, на працягу двух гадоў з дня заключэння з імі працоўнага дагавора (кантракта) устаноўлены даплаты ў памеры 0,46 базавай стаўкі, што ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Надбаўкі ў зарплаце ўстанаўліваюцца маладым спецыялістам:

  • педагагічным работнікам з ліку выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, уключаных у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі, накіраваным у бюджэтныя арганізацыі сферы адукацыі, на працягу двух гадоў з даты прыёму іх на работу па размеркаванню (напрамку) у памеры 45 працэнтаў ад акладу.
  • педагагічным работнікам з ліку выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, накіраваным у бюджэтныя арганізацыі сферы адукацыі, на працягу двух гадоў з даты прыёму іх на работу па размеркаванню (напрамку) у памеры 30 працэнтаў ад акладу
  • маладым спецыялістам (за выключэннем педагагічных работнікаў) з ліку выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, накіраваным у бюджэтныя арганізацыі сферы адукацыі, на працягу двух гадоў з даты прыёму іх на работу па размеркаванню (напрамку) у памеры да 20 працэнтаў (уключна) ад акладу

Жыллёвыя льготы і льготныя крэдыты для асобных катэгорый грамадзян:

  • Наймальнікі павінны прымаць меры па стварэнні ўмоў для замацавання на працоўных месцах маладых спецыялістаў, маладых працоўных (служачых). Маладым спецыялістам, маладым рабочым (служачым) абласныя, Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, наймальнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам могуць устанаўліваць грашовую дапамогу, выдзяляць сродкі ў мэтах кампенсацыі затрат на наём жылых памяшканняў. Такім чынам, наймальнікі могуць прадастаўляць жылыя памяшканні або кампенсаваць затраты на іх наём. Пры наяўнасці фінансавых магчымасцей, студэнтам, якія навучаюцца на ўмовах мэтавага дагавора, могуць быць прадастаўлены даплаты ў перыяд навучання

Ці можа быць скасаваная мэтавая дамова і на якіх умовах?

Дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы ў перыяд навучання можа быць скасаваны пры наяўнасці наступных падстаў:

  • устанаўленне грамадзяніну, які не дасягнуў 18-гадовага ўзросту, інваліднасці
  • устанаўленне грамадзяніну інваліднасці I або II групы
  • устанаўленне аднаму з бацькоў або мужу (жонцы) грамадзяніна інваліднасці I або II групы або інваліднасці дзіцяці грамадзяніна
  • узнікненне медыцынскіх супрацьпаказанняў да працы па атрыманай спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці, спецыялізацыі) і прысвойванай кваліфікацыі
  • ліквідацыя арганізацыі-заказчыка
  • датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па абставінах, якія не залежаць ад волі грамадзяніна, установы адукацыі

Пры гэтым грамадзянін, з якім мэтавая дамова скасаваная ў перыяд атрымання адукацыі па такіх падставах, мае права прадоўжыць навучанне на падставе дагавораў аб падрыхтоўцы спецыялістаў (рабочых, служачых) за кошт сродкаў рэспубліканскага (мясцовага) бюджэту або на платнай аснове. .

Студэнты Полацкага ўніверсітэта

Студэнты Полацкага ўніверсітэта

Важны аспект мэтавай падрыхтоўкі – гэта цеснае ўзаемадзеянне ўніверсітэтаў з заказчыкамі кадраў, што спрыяе высокай эфектыўнасці адукацыйнага працэсу і гарантаванаму працаўладкаванню выпускнікоў у жаданую арганізацыю. Працэс навучання студэнтаў мэтавага накіравання ў значнай ступені індывідуалізаваны дзякуючы выкананню курсавых работ і дыпломнага праекта пад патрэбнасці канкрэтнага работадаўцы. Гэта дазваляе будучаму маладому спецыялісту ўжо з першага курса навучання планамерна рухацца да сваёй мэты.

Мэтавая падрыхтоўка прыцягвае ўвагу не толькі абітурыентаў, але і работадаўцаў. Яна забяспечвае гарантыю наяўнасці ў калектыве арганізацыі маладых адмыслоўцаў, здольных прапанаваць свежыя ідэі для развіцця кампаніі. У сувязі з гэтым прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў рэгулярна бяруць удзел у Днях адчыненых дзвярэй іКірмашы мэтавай падрыхтоўкі на пляцоўцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Гэта асабліва карысна для абітурыентаў, бо яны могуць азнаёміцца з асаблівасцямі навучання і будучымі ўмовамі працы праз жывыя зносіны з выкладчыкамі і работадаўцамі.

Студэнты Полацкага ўніверсітэта

Студэнты Полацкага ўніверсітэта

На дадзены момант установы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь зацвердзілі планавыя лічбы прыёму абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. У некаторых універсітэтах падчас уступнай кампаніі 2024 года гатовы запоўніць «мэтавікамі» да 60% бюджэтных месцаў. Абітурыенты ўжо зараз могуць азнаёміцца з лічбамі прыёму на педагагічныя і іншыя спецыяльнасці Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай, а таксама выбраць арганізацыю, якая зацікаўлена ў кадрах і гатова заключыць дагавор аб мэтавым навучанні.

Што неабходна ўлічыць пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі:

  • Падставай для ўдзелу ў конкурсе на месца для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў з'яўляецца дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (працоўнага, служачага), складзены па ўстаноўленай форме ў трох экзэмплярах і падпісаны абітурыентам і арганізацыяй, якая мае патрэбу у падрыхтоўцы спецыяліста (працоўнага, служачага)
  • неабходна мець сярэдні бал дакумента аб адукацыі не ніжэйшы за 7 (сем) балаў, за выключэннем найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, па якіх дапускаецца прыём абітурыентаў з сярэднім балам дакумента аб адукацыі ніжэйшы за 7 (сем) балаў.
  • Мэтавы напрамак прадугледжвае бясплатнае навучанне ў вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе. Пры гэтым, атрымаўшы дыплом, малады спецыяліст павінен адпрацаваць у арганізацыі, з якой заключыў дамову, 5 гадоў, выпускнік каледжа – не менш за 3 гады.
  • Для абітурыентаў-«мэтавікоў» прыёмная кампанія ў 2024 годзе пройдзе асобна ад агульнага патоку маладых людзей, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы ва ўстанове вышэйшай адукацыі, – з 27 чэрвеня па 12 ліпеня

Падрабязную інфармацыю пра ўступныя іспыты, колькасць месцаў і асаблівасці залічэння можна знайсці на сайце універсітэта ўспецыяльным раздзеле.

Студэнты Полацкага ўніверсітэта

Студэнты Полацкага ўніверсітэта

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай заўсёды рады бачыць у ліку сваіх студэнтаў моладзь з мэтанакіраваным поглядам у будучыню!

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie