Замежныя і беларускія студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай працягваюць спазнаваць народныя традыцыі і звычаі беларускай зямлі.
Студэнты з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Кітайскай народнай рэспублікі і Рэспублікі Беларусь пабывалі на адкрыцці выстаўкі «Кашулька.Бай», якая праводзіцца ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры горада Наваполацка.
Экскурсанты ўбачылі рэканструкцыю традыцыйных народных строяў Віцебшчыны канца XIX–першай паловы XX ст., а таксама выступілі ў ролі журы конкурсу і аддалі галасы за экспанаты, якія ім спадабаліся.
У гэты час беларускія студэнты факультэта інфармацыйных тэхналогій прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе тэкстыльных сувеніраў «Велікодныя матывы», дзе сваімі рукамі вырабілі памятныя падарункі родным і блізкім.
Захаванне традыцый і звычаяў сваёй краіны, а таксама вывучэнне культуры іншых народаў спрыяюць узбагачэнню культурнага досведу і фармаванню гарманічных адносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў.